Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бо́ндар, ✂, н.

Майстар па вырабу драўлянай пасуды (бочак, дзежак, цаброў і пад.).

  • Гэта вёска славіцца бондарамі.

|| прым. бондарскі, ✂.

|| наз. бондарства, ✂.

бо́ндарыха, ✂, ж.

Жонка бондара.

бо́нна, ✂, ж. (уст.).

Выхавацельніца малых дзяцей (звычайна іншаземка).

бо́ны​1, ✂, ж. (спец.).

  1. Кароткатэрміновыя крэдытныя дакументы, якія выпускаюцца казначэйствам, муніцыпалітэтам або прыватнай фірмай і выконваюць ролю папяровых грошай.

  2. Папяровыя грашовыя знакі, што выйшлі з ужытку і сталі прадметам калекцыяніравання.

бо́ны​2, ✂, м.

Плывучая загарода на рэках, азёрах, у марскіх гаванях.