Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бо́мба, ✂, ж.

Снарад (гарматны, авіяцыйны, ручны), начынены выбуховым рэчывам.

  • Фугасная б.

|| прым. бомбавы, ✂.

  • Б. удар.

бомбатрыма́льнік, ✂, м. (спец.).

Прыстасаванне для падвешвання бомбаў на самалётах.

бомж, ✂, м.

Чалавек без пэўнага месцажыхарства і працы (скарачэнне).

бо́мкаць, ✂; незак. (разм.).

Адзывацца звонкім гулам (пра звон, гадзіннік і пад.).

  • Здалёк чулася, як бомкаў звон.

|| аднакр. бомкнуць, ✂.

|| наз. бомканне, ✂.

бо́мы, ✂, ж.

Званочкі ў выглядзе полых металічных шарыкаў з кавалачкамі металу ўсярэдзіне, якія прымацоўваюцца да хамута ці дугі.