боўтацца дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

  1. Плюхацца з аднаго боку ў другі (пра вадкасць у пасудзіне).

    • Боўтаецца вада ў біклазе.
  2. Рухацца ў вадзе ў розных напрамках.

    • Б. ў рэчцы.
  3. Шукаць што-н. у якой-н. вадкасці, страве лыжкай ці чым-н. іншым.

    • Б. лыжкай у місцы.

|| закончанае трыванне: боўтнуцца.

  • Бабёр боўтнуўся ў ваду.

|| назоўнік: боўтанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)