Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бэ́ра, , ж.

Пашыраны ў Беларусі сорт позніх груш, якія прыносяць буйныя жоўтыя плады.

  • Лошыцкая бэра — беларускі селекцыйны сорт груш.

  • Слуцкая бэра — сорт груш, якія распаўсюджаны ў Беларусі, асабліва на Случчыне.

бэ́рсаць, ; незак. (разм.).

  1. Блытаць, заблытваць.

    • Б. ніткі.
  2. Няўмела або неакуратна вязаць, абвязваць, плесці.

    • Б. сетку.

|| наз. бэрсанне, .