Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бамбаво́з, ✂, м.

Тое, што і бамбардзіроўшчык (у 1 знач.).

  • Смертаносны груз бамбавозаў.

|| прым. бамбавозны, ✂.

бамбакі́данне, ✂, н.

Скіданне бомбаў з самалёта.

  • Прыцэльнае б.

бамбардзі́р, ✂, м.

  1. Салдат-артылерыст у царскай арміі і флоце.

  2. Ігрок, які часта забівае галы (у футболе, хакеі).

    • Лепшы б. сезона.

|| прым. бамбардзірскі, ✂.

бамбардзірава́ць, ✂; незак.

  1. Абстрэльваць з гармат або скідваць з самалёта бомбы на каго-, што-н.

    • Б. праціўніка.
  2. перан. Настойліва турбаваць каго-н. лістамі, просьбамі і інш. (разм.).

    • Б. пісьмамі.

|| наз. бамбардзіроўка, ✂.

|| прым. бамбардзіровачны, ✂.

бамбардзіро́ўшчык, ✂, м.

  1. Бамбардзіровачны самалёт.

  2. Лётчык бамбардзіровачнай авіяцыі.

бамбасхо́вішча, ✂, н.

Спецыяльнае ўкрыцце, якое забяспечвае ахову людзей ад авіябомбаў.

бамбі́ць, ✂; незак.

Атакаваць з паветра, скідваючы бомбы.

|| наз. бамбёжка, ✂.

  • Трапіць пад бамбёжку.

бамбу́к, ✂, м.

Трапічная і субтрапічная расліна з высокім цвёрдым, дрывяністым, пустым усярэдзіне сцяблом.

|| прым. бамбукавы, ✂.

  • Бамбукавыя зараснікі.