Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ба́за, , ж.

  1. Ніжняя апорная частка збудавання, калоны (спец.).

    • Б. калоны.
  2. Аснова, на чым грунтуецца што-н, (кніжн.).

    • Тэарэтычная б.
  3. Апорны пункт узброеных сіл краіны на сваёй ці чужой тэрыторыі.

    • Ваенна-марская б.
  4. Установа, прадпрыемства і пад. па забеспячэнню або абслугоўванню каго-, чаго-н.

    • Турысцкая б.
  5. Склад, месца для захоўвання тавараў, матэрыялаў.

    • Прадуктовая б.

  • На базе чаго — маючы што-н. у якасці асновы.

|| прым. базавы, .

база́льт, , м.

Вулканічная горная парода, звычайна чорнага колеру.

|| прым. базальтавы, .

  • Базальтавыя глебы.

база́р, , м.

Месца для гандлю, а таксама гандаль прадуктамі і іншымі таварамі шырокага ўжытку на такім месцы.

  • Кніжны б.
  • Апусцеў б.
  • Адкрыць б. (перан. справіць крык, шум; разм.).

  • Птушыны базар — месца на марскіх узбярэжжах, дзе гняздзяцца птушкі.

|| прым. базарны, .

  • Б. дзень.
  • Базарная баба (перан. сварлівая, грубая жанчына; разм.).

базілі́ка, , ж.

Тып антычных і сярэдневяковых прамавугольных будынкаў (звычайна храмаў), якія ўнутры падзяляюцца ўздоўж двума радамі калон.

|| прым. базілікавы, .

базі́равацца, ; незак.

  1. Асноўвацца на чым-н., грунтавацца. (кніжн.).

    • Б. на фактах.
  2. Размяшчацца дзе-н., мець пэўную базу.

    • Б. ў лясах.

базі́раваць, ; незак. (кніжн.).

Засноўваць на чым-н.

  • Б. рост вытворчасці на зніжэнні сабекошту прадукцыі.

ба́зіс, , м.

  1. Тое, што і база (у 1 і 2 знач.).

  2. Сукупнасць пэўных вытворчых адносін, якія вызначаюць эканамічную структуру грамадства і характар надбудовы.

|| прым. базісны, .

ба́зісны, .

  1. гл. базіс.

  2. Які з’яўляецца базай (у 5 знач.).

    • Б. склад.