Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

баяві́к​1, ✂, м.

Вострасюжэтны кінафільм, які карыстаецца вялікім поспехам.

баяві́к​2, ✂, м.

Член узброенай групоўкі, што ўваходзіць у тэрарыстычную (звычайна нацыяналістычную) арганізацыю.

баяві́ты, ✂.

Рашучы, настойлівы дзеяннях.

|| наз. баявітасць, ✂.

баявы́, ✂.

  1. Які мае адносіны да вайны, звязаны з вядзеннем бою.

    • Баявое заданне.
    • Б. патрон.
  2. Гатовы да барацьбы, загартаваны ў баях.

    • Баявая група.
  3. Смелы энергічны, рашучы.

    • Б. хлопец.
  4. Вельмі важны, які патрабуе выканання ў першую чаргу.

    • Баявое пытанне.

баядэ́ра, ✂ і баядэ́рка, ✂, ж. (уст.).

Усходняя, індыйская танцоўшчыца (пры храмах, на святах).

баяздо́льны, ✂.

Прыгодны, падрыхтаваны да баявых дзеянняў.

  • Б. атрад.

|| наз. баяздольнасць, ✂.

баязлі́вец, ✂, ж.

Чалавек, у якога пачуцці страху бяруць вер над іншымі пачуццямі.

|| ж. баязліўка, ✂.

баязлі́вы, ✂.

Які ўсяго баіцца, нясмелы, палахлівы.

  • Б. чалавек.
  • Б. позірк.

|| наз. баязлівасць, ✂.

бая́н​1, ✂, м. (гіст.).

Усходнеславянскі паэт, пясняр.

бая́н​2, ✂, м.

Вялікі гармоні са складанай сістэмай ладоў.

|| прым. баянны, ✂.