Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бас, ✂, м.

  1. Самы нізкі мужчынскі голас, а таксама спявак з такім голасам.

    • Густы б.
  2. Духавы або струнны музычны інструмент нізкага рэгістра.

  3. толькі мн. Струны або клавішы музычнага інструмента, якія адзываюцца нізкім гукам.

    • Націснуць на басы.

|| прым. басовы.

  • Басовая партыя.

басано́ж, прысл.

Босымі нагамі, без абутку.

  • Бегаць б.

басано́жкі, ✂, ж.

Лёгкія летнія адкрытыя туфлі.

басе́йн, ✂, м.

  1. Спецыяльна збудаваны штучны вадаём для плавання, купання.

    • Зімні б.
    • Спартыўны б.
  2. Плошча сцёку паверхневых і падземных вод у вадаём, а таксама тэрыторыя мора, возера, ракі.

    • Б. Прыпяці.
  3. Зона залягання каштоўных выкапняў.

    • Каменнавугальны б.

|| прым. басейнавы, ✂.

басі́сты, ✂ (разм.).

  1. Нізкі па гуку, з характэрным для баса тэмбрам.

    • Б. голас.
  2. Той, хто валодае басам.

    • Б. артыст.

|| наз. басістасць, ✂.

басі́ць, ✂; незак. (разм.).

Гаварыць, спяваць басам.

баскетбалі́ст, ✂, м.

Спартсмен, які займаецца баскетболам.

|| ж. баскетбалістка, ✂.

|| прым. баскетбалісцкі, ✂.

баскетбо́л, ✂, м.

Камандная спартыўная гульня, пры якой мяч закідваюць рукамі ў падвешанае на слупе кальцо з сеткай.

|| прым. баскетбольны, ✂.

  • Баскетбольная каманда.

ба́скі, ✂, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва паўночна-ўсходніх тэрыторый Іспаніі і суседніх паўднёва-заходніх раёнаў Францыі.

|| ж. басконка, ✂.

|| прым. баскскі, ✂.

  • Баскская мова.

ба́сма, ✂, ж.

Род фарбы для валасоў.