Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бак1, , м.

Вялікая пасудзіна для вадкасцей.

  • Б. бензіну.

|| памянш. бачок, .

|| прым. бакавы, .

бак2, , м.

Насавая частка верхняй палубы судна.

|| прым. бакавы, .

ба́кавая:

  • На бакавую (разм.) — легчы спаць.

    • Пад’еў ды на бакавую.

бакаві́на, , ж.

  1. Бакавая частка чаго-н.

    • Б. армяка выгарала.
  2. Тое, што і бакавіца.

    • Б. кузава.
  3. Бакавая частка тушы.

    • Б. судака.

бакаві́ца, , ж.

Бакавая сценка вагона, кузава, шафы і пад.

бака́л, , м.

Пасудзіна для віна ў выглядзе вялікай чаркі.

  • Звіняць бакалы на вяселлі.

|| прым. бакальны, .

бакала́ўр, , м.

У некаторых краінах: вучоная ступень, а таксама асоба, што мае гэту ступень, а ў Францыі — чалавек, які здаў экзамен за курс сярэдняй школы.

|| прым. бакалаўрскі, .

бакале́я, , ж., зб.

Некаторыя харчовыя тавары (мука, крупы, цукар, перац і пад.).

|| прым. бакалейны, .

  • Б. магазін.

бакара́, нескл., н.

Адзін з лепшых гатункаў хрустальных вырабаў.

  • Ваза б.

бака́с, , м.

Балотная з доўгай дзюбай птушка, якая ваганнем пер’я ўтварае гукі, падобныя на бляянне баранчыка.

|| прым. бакасіны, .