Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

багадзе́льня, , ж.

  1. Прытулак для бяздомных, інвалідаў.

  2. перан. Пра арганізацыю ці ўстанову, дзе людзі бяздзейнічаюць, дрэнна працуюць (разм., іран.).

    • Развялі багадзельню.

бага́ж, , м.

  1. Запакаваныя для перавозкі рэчы пасажыраў, а таксама спосаб адпраўкі гэтых рэчаў.

    • Б. авіяпасажыра.
    • Адправіць рэчы багажом.
    • Ручны б. (запакаваныя рэчы, якія пасажыр бярэ з сабою).
  2. перан. Запас ведаў, эрудыцыя (кніжн.).

    • Творчы б. ведаў.

|| прым. багажны, .

бага́жнік, , м.

Прыстасаванне ў веласіпедзе, матацыкле, аўтамабілі для перавозкі невялікай паклажы.

  • Адчыніць б.

багамо́л, , м.

  1. Чалавек, адданы малітвам, богаслужэнням.

  2. Прадстаўнік атрада драпежных насякомых паўднёвых краін (назва дадзена па знешняму выгляду, які нагадвае позу чалавека ў час малення).

|| ж. багамолка, .

багамо́лец, , м. (уст.).

Чалавек, які ходзіць на багамолле.

|| ж. багамолка, .

|| прым. багамольны, .

багамо́лле, , н. (уст.).

Пакланенне царкоўным рэліквіям, святыням.

багара́, , ж.

У Сярэдняй Азіі: землі без штучнага арашэння, а таксама пасевы на іх.

|| прым. багарны, .

  • Багарнае земляробства.

Багародзіца, , ж.

У хрысціянскай рэлігіі: матка боская, маці Хрыста.

багасло́ў, , м.

  1. Спецыяліст у галіне багаслоўя.

  2. Навучэнец старэйшых класаў духоўнай семінарыі.

багасло́ўе, , н.

Царкоўнае вучэнне пра бога і догматы рэлігіі.

|| прым. багаслоўскі, .

  • Багаслоўскія кнігі.