Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бана́льнасць, ✂, ж.

  1. гл. банальны.

  2. Банальная думка, выраз.

    • Гаварыць банальнасці.

бана́льны, ✂.

Шаблонны, які страціў арыгінальнасць у сувязі з частым ужываннем.

  • Банальныя параўнанні.

|| наз. банальнасць, ✂.

бана́н, ✂, м.

Пальмападобная трапічная расліна, а таксама яе мучністы салодкі плод.

  • Збор бананаў.

|| прым. бананавы, ✂.

  • Бананавыя плантацыі.

ба́нда, ✂, ж.

Група разбойнікаў, злачынцаў; шайка.

  • Узброеная б.
  • Контррэвалюцыйная б.

банда́ж, ✂, м.

  1. Спецыяльны пругкі пояс для падтрымання асобных частак цела ў патрэбным становішчы.

  2. Металічны вобад, які надзяваецца на часткі машын, на колы паравозаў, каб забяспечыць іх устойлівасць і засцерагчы ад зносу (спец.).

|| прым. бандажны, ✂.

банда́рны, ✂.

Які адносіцца да вырабу драўлянага посуду (бочак, дзежак, цаброў і пад.).

  • Бандарная майстэрня.

банда́рыць, ✂; незак.

Займацца вырабам драўлянага посуду (бочак, дзежак, цаброў і пад.).

|| наз. бондарства, ✂.

бандзю́га, ✂ і бандзю́к, ✂, м. (разм. зневаж.).

Тое, што і бандыт.

банду́ра, ✂, ж.

  1. Украінскі народны шматструнны шчыпковы музычны інструмент.

  2. перан. Пра вялікі грувасткі прадмет (разм.).

|| прым. бандурны, ✂.

бандуры́ст, ✂, м.

Музыкант, які іграе на бандуры.

|| ж. бандурыстка, ✂.

  • Трыо бандурыстак.