Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ахава́льнік, ✂, м.

Той, хто ахоўвае што-н.

  • А. маралі.

|| ж. ахавальніца, ✂.

ахава́льны, ✂.

Які служыць для аховы каго-н.

  • А. тарыф.

аха́йны, ✂.

Чысты, акуратны.

  • А. чалавек.

|| наз. ахайнасць, ✂.

ахаладжа́льнік, ✂, м.

  1. Апарат для ахалоджвання чаго-н.

  2. Рэчыва, пры дапамозе якога ахалоджваюць што-н.

ахаладжа́льны, ✂.

  1. Прызначаны для ахалоджвання чаго-н.

    • Ахаладжальная камера.
    • Ахаладжальная сумесь.
  2. Які ахалоджвае, асвяжае.

    • А. напітак.

ахаладзе́лы, ✂.

  1. Які ахаладзеў, астыў.

    • Ахаладзелыя рукі.
  2. перан. Які стаў да ўсяго абыякавы, страціў запал, актыўнасць.

    • А. да пагулянак.

ахаладзе́ць, ✂; зак.

  1. Стаць халодным, астыць.

    • Вар ахаладзеў.
  2. перан. Стаць абыякавым, больш спакойным.

    • Ахаладзеў запал і рашучасць.

ахаладзі́цца, ✂; зак.

  1. Стаць халодным, халаднаватым, астыць.

    • Вада ў моры ахаладзілася.
  2. Ахаладзіць сябе, сваё цела на паветры.

  3. перан. Стаць абыякавым, спакойным, стрыманым у пачуццях.

|| незак. ахалоджвацца, ✂ і ахаладжацца, ✂.

|| наз. ахаладжэнне, ✂ і ахалоджванне, ✂.

ахаладзі́ць, ✂; зак.

  1. што. Зрабіць халодным ці халаднейшым.

    • А. вар.
  2. перан. Зрабіць больш спакойным, стрыманым, зменшыць сілу якога-н. пачуцця.

    • А. прамоўцу вострым пытаннем.

|| незак. ахалоджваць, ✂.

|| наз. ахаладжэнне, ✂ і ахалоджванне, ✂.

аха́пак, ✂, м.

Ноша, якую можна панесці, абхапіўшы рукамі.

  • А. сена.
  • А. дроў.
  • Схапіць у а.