Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ахіле́саў, :

  • ахілесава пята(кніжн.) — найбольш слабае месца каго-, чаго-н. [паводле старажытнагрэчаскага міфа пра Ахілеса, цела якога было непаражальным ва ўсіх месцах, акрамя пяты].

ахіне́я, , ж. (разм.).

Глупства, бязглуздзіца.

  • Несці ахінею.

ахіну́ць, ; зак.

  1. Агарнуць, ахутаць чым-н.

    • Хусткай а. дзіця.
  2. перан. Акружыць увагай.

    • Курганы слава ахінула.
    • А. ласкай.

|| незак. ахінаць, .