Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

насевак, , м. (разм.).

  1. Насенне, прызначанае для пасеву.

    • Грузавік вазіў н.
  2. Наогул усё тое, што сеецца, ляціць, падае зверху.

    • Н. з шышак.
    • Н. са шчодрага неба.

наседзець, і насядзець, ; зак.

  1. Пра птушак: сагрэць яйкі цяплом свайго цела, выседжваючы птушанят.

  2. Нажыць якую-н. хваробу ў выніку працяглага сядзення (разм.).

    • Н. гемарой.

|| незак. наседжваць, .

населенасць, , ж.

  1. Шчыльнасць насельніцтва.

    • Н. гарадоў.
  2. Наяўнасць насельніцтва.

    • Слабая н.

населены, .

Які мае насельніцтва; заселены.

  • Н. востраў.

  • Населены пункт — агульная назва месц, дзе жывуць людзі (горад, вёска і пад.).

насельніцтва, , н.

Жыхары якога-н. месца (краіны, горада і пад.).

  • Н. раёна.
  • Перапіс насельніцтва.

насен...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да насення (у 2 знач.), напр. насензбожжа, насенфонд.

насеністы, .

Які мае многа насення.

  • Н. агурок.

насенне, , н.

  1. Зачатак вышэйшых раслін, які складаецца з зародка і абалонкі; семя, зерне.

    • Н. развіваецца з семязавязі.
  2. мн. Зярняты раслін, прызначаныя для пасеву.

    • Н. жыта.
  3. перан. Пачатак чаго-н.; тое, што мае ўплыў, уздзеянне.

    • Пасеяць у сэрцы добрае н.
  4. Нашчадкі каго-н. (перан.; разм.).

    • Мы дарэмна тут загінем і насення не пакінем.

|| прым. насенны, .

  • Насенная бульба.

насенне... (а таксама насення...)

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да насення, напр. насеннеачышчальны, насеннесушылка, насеннесушыльны.

насеннік, , м. (спец.).

  1. Расліна або яе плод, пакінуты на насенне.

    • Агурок-н.
  2. Участак, прызначаны для вырошчвання раслін на насенне (спец.).

|| ж. насенка, .

  • Бульба-н.