Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

насос​1, ✂, м.

Балючая пухліна на нёбе ў жывёл.

насос​2, ✂, м.

  1. Тое, што і помпа.

  2. Прылада, пры дапамозе якой напампоўваюць паветра ў шыны веласіпеда, аўтамабіля і пад.

|| прым. насосны, ✂.

  • Насосная станцыя.

насоўка, ✂, ж. (разм.).

Невялікая хустачка, прызначаная для выцірання носа або твару.

|| прым. насовачны, ✂.

наспех, прысл.

Спяшаючыся, паспешна.

  • Даніла н. паснедаў.

наспець​1, ✂; зак.

  1. Стаць спелым, напоўніцца чым-н. знутры.

    • Калоссе наспела.
    • Нарыў наспеў.
  2. перан. Стаць патрэбным, надзённым, непазбежным.

    • Наспела ідэя аховы прыроды.

|| незак. наспяваць, ✂.

наспець​2, ✂; зак. (абл.).

Дагнаць таго, хто ўцякае.

  • Н. уцекачоў.
  • Куля наспела ворага.

наспіртавацца, ✂; зак.

  1. Прасякнуцца спіртам.

  2. перан. Напіцца п’яным (разм.).

наспявацца, ✂; зак. (разм.).

Уволю, многа паспяваць.

наспяваць, ✂; зак.

  1. чаго. Праспяваць, спець многа чаго-н.

    • Н. частушак.
  2. перан., што і чаго. Нагаварыць многа чаго-н. (разм.).

    • Ён такога мне наспяваў, што вушы вянуць.

нассацца, ✂; зак. (разм.).

Уволю, многа пассаць.

  • Дзіця нассалася малака.

|| незак. насысацца, ✂.