Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

напладзіць, ; зак. (разм.).

  1. Даць распладзіцца ў вялікай колькасці.

    • Н. трусоў.
  2. перан., каго-чаго. Арганізаваць у вялікай колькасці.

    • Н. аддзелаў.

наплакацца, ; зак.

Паплакаць многа.

  • Наплачацца яна з такім работнікам (перан. нацярпецца многа непрыемнасцей, гора).

наплакаць, ; зак.

  1. што і чаго. Праліць нейкую колькасць слёз (разм.).

  2. Плачучы, давесці да чырвані, прыпухласці (вочы).

  • (Як) кот наплакаў (разм. жарт.) — пра вельмі малую колькасць чаго-н.

напластавацца, ; зак.

  1. Адкласціся пластамі.

  2. перан. Захавацца ў пэўнай паслядоўнасці за доўгі перыяд часу.

    • Напластаваліся ўспаміны.

|| незак. напластоўвацца, .

напластаваць, ; зак.

  1. Накласці пластамі.

    • Н. слюды.
  2. Нарэзаць пластамі (спец.).

    • Н. рыбы для салення.
  3. перан. Пакінуць які-н. адбітак за доўгі перыяд часу.

|| незак. напластоўваць, .

|| наз. напластаванне, .

наплаўны, .

  1. Які робіцца на плывучых апорах.

    • Н. мост.
  2. Які закідваецца па цячэнню (пра рыбалоўную снасць).

наплесці, ; зак.

  1. Сплесці нейкую колькасць чаго-н.

    • Н. кошыкаў.
  2. перан. і без дапаўнення.

    • Нагаварыць рознага глупства, нахлусіць (разм.).

|| незак. наплятаць, .

наплечнік, , м.

  1. Наплечнае ўпрыгожанне або частка адзежы, што ляжыць на плячах, а таксама частка старадаўніх воінскіх даспехаў, якая засцерагала плечы.

  2. Частка спартыўнага рыштунку, якая засцерагае плечы варатара ад пашкоджанняў.

наплечны, .

Які носяць на плячах.

  • Наплечныя рамяні (у партупеі).

наплысці, ; зак.

  1. Плывучы, наткнуцца.

    • Н. на камень.
  2. Прыплыўшы, набрацца ў нейкай колькасці.

    • Наплыло смецця да берага (безас.).
  3. Нацячы на паверхню чаго-н.

    • Наплылі слёзы.
  4. Плаўна насунуцца, закрыць сабой што-н.

    • Наплылі хмары на сонца.
    • Наплылі ўспаміны (перан.).

|| незак. наплываць, .

|| наз. наплыў, .