Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

надоўга, прысл.

На працяглы час.

  • Паехаць н.

надпароць, ✂; зак.

Трохі распароць.

  • Н. падкладку.

|| незак. надпорваць, ✂.

надпілаваць, ✂; зак.

Распілаваць крыху, не да канца.

  • Н. дошку.

|| незак. надпілоўваць, ✂.

|| наз. надпілоўванне, ✂ і надпілоўка, ✂.

надпіс, ✂, м.

Кароткі тэкст, змешчаны на якім-н. прадмеце.

  • Н. на магільнай пліце.

надпісаць, ✂; зак.

  1. Зрабіць на чым-н. надпіс.

    • Н. канверт.
    • Н. кнігу.
  2. Змясціць надпіс зверху чаго-н. напісанага, намаляванага.

    • Н. над радком.

|| незак. надпісваць, ✂.

|| наз. надпісванне, ✂.

|| наз. надпіска, ✂.

надпіска, ✂, ж.

  1. гл. надпісаць.

  2. Тое, што змешчана зверху чаго-н. напісанага.

    • У рукапісе шмат надпісак.

надрабіць​1, ✂; зак.

Падоўжыць, павялічыць вязаннем што-н.

  • Н. панчоху.

|| незак. надрабляць, ✂.

|| наз. надробка, ✂.

надрабіць​2, ✂; зак.

Разбіўшы, разламаўшы на дробныя часткі, нагатаваць нейкую колькасць чаго-н.

  • Н. шчэбеню.

надрабніць, ✂; зак.

Раскрышыць на дробныя кавалкі нейкую колькасць чаго-н.

  • Н. цэглы.

надрадковы, ✂.

Які знаходзіцца, змешчаны над радком.

  • Н. знак.