Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

набурчаць, ; зак. (разм.).

Пабурчаць, насварыцца на каго-н.

набухаць, ; зак. (разм.).

Наліць больш, чым трэба, звыш меры.

  • Н. вады ў цэбар.

набухлы, .

  1. Які стаў гатовым да таго, каб распусціцца, прарасці.

    • Набухлыя пупышкі.
    • Набухлае насенне.
  2. Які павялічыўся ў аб’ёме ад вільгаці.

    • Набухлыя дзверы.
  3. Які павялічыўся ад прыліву крыві, малака.

    • Набухлыя вены.

набухнуць, ; зак.

  1. Стаць гатовым, каб распусціцца, прарасці.

    • Пупышкі набухлі.
  2. Павялічыцца ў аб’ёме ад вільгаці, сырасці.

    • Рамы набухлі.
    • Боб набух.
  3. Павялічыцца ад прыліву крыві, малака.

    • Вымя набухла.

|| незак. набухаць, .

|| наз. набуханне, .

набуяніцца, ; зак. (разм.).

Уволю, многа пабуяніць.

набуяніць, ; зак. (разм.).

Буянячы, нарабіць чаго-н. дрэннага.

набытак, , м.

  1. Маёмасць, уласнасць.

    • Калгасны н.
    • Н. гаспадара.
  2. Тое, што набыта, прыдбана; скарб.

    • Небагаты н.
  3. Тое, што набыта ў выніку вучобы, жыццёвай і працоўнай практыкі.

    • Мастацкія набыткі.

набытчык, , м.

Асоба, якая набывае, купляе што-н.

набыцца, ; зак. (разм.).

  1. Прабыць, пабыць дзе-н. удосталь.

    • Н. у лесе.
  2. Пабыць доўгі час у якім-н. стане.

    • Н. у бядзе.

набыць1, ; зак.

  1. Стаць уладальнікам чаго-н.

    • Н. матацыкл.
  2. Атрымаць спецыяльнасць.

    • Н. прафесію.
  3. Зрабіцца якім-н. па знешняму выгляду.

    • Пакой набыў утульны выгляд.
  4. Заслужыць, здабыць прызнанне.

    • Н. аўтарытэт.
  5. Заразіцца чым-н. (разм.).

    • Н. туберкулёз.

|| незак. набываць, .

|| наз. набыццё, .