Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

а́льфа​1, ✂, ж.

Назва першай літары грэчаскага алфавіта.

◊

  • Ад альфы да амегі (кніжн.) — ад пачатку да канца.

  • Альфа і амега чаго (кніжн.) — аснова, сутнасць, самае галоўнае ў чым-н.

альфа-...

Першая частка складаных слоў у складзе некаторых тэрмінаў: альфа-часціцы (ядры атама гелію), альфа-прамяні (адзін з відаў выпрамянення радыеактыўных ядзер), альфа-распад (выдзяленне альфа-часціц пры самаадвольным распадзе атамных ядзер).

алья́нс, ✂, м. (кніжн.).

Саюз, аб’яднанне.

  • Міжнародны кааператыўны а.

алья́с, ✂, м.

Шматгадовая травяністая трапічная расліна з тоўстым мясістым лісцем, якая выкарыстоўваецца ў медыцыне.

|| прым. альясавы, ✂.

алюмі́ній, ✂, м.

Хімічны элемент, лёгкі, коўкі серабрыста-белы метал.

|| прым. алюмініевы, ✂.

алю́р, ✂, м.

Спосаб хады, бегу каня (галоп, рысь і пад.).

|| прым. алюрны, ✂.

аляпава́ты, ✂.

Няўмела, безгустоўна, груба зроблены.

  • А. малюнак.

|| наз. аляпаватасць, ✂.