Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

аго́ркнуць, ; зак.

  1. Тое, што і згоркнуць.

    • Масла агоркла.
  2. перан. Надакучыць, абрыдзець; стаць невыносным, цяжкім.

    • Агоркнуў хлеб батрацкі.

агра...

Першая частка складаных слоў, якая адпавядае слову агранамічны, напр. аграбаза, агравучоба, аграгурток, агралабараторыя.

аграбіяло́гія, , ж.

Навука аб агульных біялагічных заканамернасцях у земляробстве, раслінаводстве і жывёлагадоўлі.

|| прым. аграбіялагічны, .

агракульту́ра, , ж.

Сістэма мерапрыемстваў, накіраваных на паляпшэнне тэхнікі паляводства, павышэнне культуры земляробства.

|| прым. агракультурны, .

аграма́дзіна, , ж. (разм.).

Прадмет велізарных памераў.

аграма́дзіць, ; зак.

Абагуліць, ператварыць прыватнае, індывідуальнае ў калектыўна-грамадскае.

  • А. зямлю.
  • А. жывёлу.

|| незак. аграмаджваць, .

|| наз. аграмаджанне, .

аграма́дны, .

Вельмі вялікі.

  • А. дом.

аграні́ць, ; зак. (спец.).

Апрацаваць, зрабіўшы гранёным.

  • А. хрусталь.

|| незак. аграньваць, .

|| наз. агранка, і аграньванне, .

аграно́м, , м.

Спецыяліст па аграноміі.

аграно́мія, , ж.

Комплекс навук аб апрацоўцы сельскагаспадарчых культур.

|| прым. агранамічны, .