Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

накрэсліць, ; зак.

  1. чаго. Закрэсліць у многіх месцах.

  2. Зрабіць накід (плана, схемы і пад.).

  3. што і чаго. Напісаць (разм.).

    • Н. мелам на сцяне.
  4. перан. Намеціць, вызначыць на будучае; прадказаць.

    • Н. шлях развіцця будучага прадпрыемства.

накукаваць, ; зак. (разм.).

У народных павер’ях: прадказаць колькасць гадоў жыцця (пра кукаванне зязюлі).

накульгваць, ; незак.

Крыху кульгаць.

  • Н. на адну нагу.

|| наз. накульгванне, .

накупіць, і накупляць, ; зак.

Купіць вялікую колькасць чаго-н.

  • Накупіла рознай драбязы.
  • Накупляў цацак дзецям.

накуродымець, ; зак.

Вылучыць з сябе шмат куродыму, сажы.

  • Лямпа накуродымела.

накуродыміць, ; зак.

Нарабіць, напусціць куродыму.

  • Галавешка накуродыміла.

накурыць, ; зак.

Курачы, напоўніць памяшканне табачным дымам.

|| незак. накурваць, .

накурэць, ; зак.

Напусціць дыму; накуродымець.

  • Галавешкі накурэлі поўную хату дыму.

накусаць, ; зак.

  1. Пра насякомых: пакусаць, нарабіць укусаў у многіх месцах.

    • Камары накусалі рукі.
  2. чаго. Адкусваючы шчыпцамі, нарабіць кавалкаў (разм.).

    • Н. свінцу.

|| незак. накусваць, .

накусіць, ; зак.

Пракусіць злёгку, зверху, не да канца.

  • Н. яблык.

|| незак. накусваць, .

|| наз. накусванне, .