Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

надліць, ✂; зак.

Выліць частку вадкасці з чаго-н.

  • Н. малака з дайніцы.

надлом, ✂, м.

  1. Надламанае месца.

    • Н. косці.
  2. перан. Рэзкае аслабленне фізічных і душэўных сіл у выніку якога-н. перажывання.

    • Душэўны н.
  3. перан. Празмерная рэзкасць у праяўленні пачуццяў.

    • Н. у голасе.

надмагільны, ✂.

Які знаходзіцца над магілай, на магіле.

  • Н. камень.

надмерны, ✂.

Які перавышае меру, вельмі вялікі па велічыні, памерах, сіле і пад.

  • Н. цяжар.

надмуроўка, ✂, ж.

Тое, што і надбудавана над чым-н.; надбудаваная частка (у каменным, мураваным будынку.).

|| прым. надмуровачны, ✂.

наднырачны, ✂.

Які знаходзіцца над верхняй часткай нырак.

надой, ✂, м.

Колькасць надоенага малака.

  • Павялічыць надоі.

|| прым. надойны, ✂.

надомнік, ✂, м.

Рабочы прадпрыемства або арцелі, які выконвае даручаную яму працу дома.

|| ж. надомніца, ✂.

|| прым. надомніцкі, ✂.

надомніцтва, ✂, н.

Выкананне даручанай прадпрыемствам працы дома; дзейнасць, праца надомніка.

  • Развіццё надомніцтва.

надомны, ✂.

Які дома.

  • Надомныя работы.