Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

нагрудны, .

Прызначаны для таго, каб насіць на грудзях; які знаходзіцца на грудзях.

  • Н. значок.
  • Нагрудныя плаўнікі.

нагрузіць, ; зак.

  1. гл. грузіць.

  2. перан., чым. Ускласці на каго-н. якую-н. працу, грамадскія абавязкі, даручэнні.

    • Н. грамадскай работай.

|| незак. нагружаць, .

|| наз. нагрузка, .

нагрузка, , ж.

  1. гл. нагрузіць.

  2. Тое, што нагружана, прыпадае на што-н., выконваецца кім-, чым-н.

    • Н. электрасеткі ў вячэрнія гадзіны.
    • Фізічная н.
    • Грамадская н.
  3. перан. Ступень выразнасці, насычанасці чым-н. (у дачыненні да літаратуры, мастацтва і пад.).

    • Гэты вобраз нясе вялікую ідэйна-мастацкую нагрузку.

|| прым. нагрузачны, .

нагрызці, ; зак.

Разгрызці ў нейкай колькасці.

  • Н. гарбузікаў.

|| незак. нагрызаць, .

нагрэбці, ; зак.

  1. Зграбаючы, сабраць нейкую колькасць.

    • Н. сена.
    • Н. лісця.
  2. перан. Прысвойваючы, сабраць вялікую колькасць чаго-н.

    • Н. чужога дабра.

|| незак. награбаць, .

нагрэбціся, ; зак. (разм.).

  1. Многа нагрэбці, стаміцца, грабучы.

    • Н. за дзень.
  2. перан. Прысвоіць, нахапаць чаго-н. чужога ў вялікай колькасці.

    • Н. чужога дабра.

нагрэцца, ; зак.

  1. Стаць, зрабіцца цёплым ці гарачым.

    • Вада нагрэлася на сонцы.
  2. Сагрэцца (разм.).

    • Н. на печы.

|| незак. награвацца, .

нагрэць, ; зак.

  1. што і чаго. Зрабіць цёплым ці гарачым.

    • Н. вады.
  2. Узняць тэмпературу ў памяшканні.

    • Н. пакой.
  3. перан. Падмануўшы, прымусіць панесці страту (разм. іран.).

    • Н. на тысячу рублёў.

|| незак. награваць, .

|| наз. награванне, .

|| наз. нагрэў, .

нагул, , м.

  1. гл. нагуляць.

  2. Ступень адкормленасці жывёлы (спец.).

нагуляцца, ; зак.

Уволю пагуляць.