акно́, ✂, н.
-
Праём у сцяне будынка для святла і паветра, а таксама рама са шклом, якая закрывае гэты праём.
-
перан. Адтуліна, прасвет у чым-н., выхад, доступ да чаго-н.
- А. паміж дамамі.
- А. ў балоце (астатак вадаёма ў выглядзе адкрытага паглыблення).
- А. ў шырокі свет.
|| памянш. акенца, ✂ і аконца, ✂.
|| прым. аконны, ✂.
ако́лышак, ✂, м.
Частка некаторых галаўных убораў — абадок, да якога прымацоўваецца верх і які непасрэдна аблягае галаву.
- Шапка з чырвоным аколышкам.
ако́льнічы, ✂, м.
У Старажытнай Русі: адзін з вышэйшых баярскіх чыноў.
ако́п, ✂, м.
Укрыцце для стральбы ў выглядзе рова з насыпам.
|| прым. акопны, ✂.
- Акопная вайна (пазіцыйная; разм.).
ако́рд, ✂, м.
Гарманічнае спалучэнне некалькіх музычных гукаў рознай вышыні.
- Узяць а. на баяне.
- Заключны а. (таксама перан. заключнае дзеянне).
|| прым. акордавы, ✂.
ако́рдны, ✂, (спец.).
Які выконваецца па дагавору, здзельны.
- Акордная работа.
- Акордная плата.
ако́т, ✂, м.
Роды кошкі і некаторых іншых жывёлін (казы, авечкі, зайчыхі).