Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

нанка, , ж.

Грубая баваўняная тканіна з тоўстай пражы, звычайна жоўтага колеру.

|| прым. нанкавы, .

нанова, прысл. (разм.).

Тое, што і нанава.

нанос, , м.

Зямля, пясок і пад., нанесеныя вадой, ветрам.

  • Пясчаныя наносы.

наносны, .

  1. Нанесены ветрам, цячэннем.

    • Н. пясок.
  2. перан. Выпадковы, не ўласцівы каму-н. (разм.).

    • Наносныя матывы ў паэзіі.
    • Пазбавіцца ад усяго наноснага (наз.).

нанпарэль, , ж.

Друкарскі шрыфт, драбнейшы за петыт.

  • Набраць спасылкі нанпарэллю.

|| прым. нанпарэльны, .

нансук, , м.

Тонкая баваўняная тканіна, падобная на льняную, з якой шыюць бялізну.

  • Прасціна з нансуку.

|| прым. нансукавы, .

нанюхацца, ; зак. (разм.).

Панюхаць чаго-н. уволю, многа.

  • Н. кветак.
  • Н. бензіну.

наняцца, ; зак.

Паступіць на працу па найму.

  • Н. калоць дровы.

|| незак. наймацца, .

наняць, ; зак.

Прыняць на работу або ўзяць у часовае карыстанне за плату.

  • Н. рабочых.
  • Н. кватэру.

|| незак. наймаць, .

|| наз. наём, і найм, .

  • Працаваць па найму.

наогул, прысл.

  1. Увогуле, ва ўсіх адносінах.

    • Н. гэта адзіна правільнае рашэнне.
  2. Заўсёды, ва ўсіх выпадках.

    • Ён н. такі.
  3. У агульных рысах, у цэлым.

    • Яна н. расказвала пра людзей, а не пра цябе.
  4. Ужыв. ў значэнні абагульняючага слова.

    • Н. ён імкнуўся дапамагаць абяздоленым.