Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

наросхрыст, прысл.

Расшпіліўшыся, расхінуўшы краі вопраткі.

  • Паліто н.
  • Душа н. (перан. пра адкрытага, шчырага чалавека).

нарты, ✂, ж.

Доўгія, вузкія сані ў народаў Поўначы для язды на сабаках або аленях.

|| прым. нартавы, ✂. Н. шлях.

нарубіць, ✂; зак. (спец.).

Вырубіць, здабыць у шахце (пра каменны вугаль).

  • Н. вугалю.

нарукаўнік, ✂, м.

Чахол, які надзяваецца зверху рукавоў сарочкі, пінжака (да локцяў) для аховы іх ад забруджвання, зносу ў час работы.

нарукаўны, ✂.

Які знаходзіцца на рукаве.

  • Н. знак.
  • Нарукаўная павязка.

наруку, прысл. (разм.).

Выгадна, зручна, дарэчы.

  • Гэта яму н.

наручнікі, ✂, м.

Металічныя кольцы, злучаныя ланцужком, якія надзяваюцца на рукі злачынцам, зняволеным.

наручны, ✂.

Які надзяваецца на руку, носіцца на руцэ.

  • Н. гадзіннік.

нарцыс, ✂, м.

Шматгадовая цыбульная расліна з белымі або жоўтымі кветкамі.

|| прым. нарцысавы, ✂.

нары, ✂.

Насціл з дошак, прызначаны для спання, які знаходзіцца на пэўнай вышыні над падлогай або зямлёй.

  • Турэмныя н.
  • Двух’ярусныя н.