Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

надзяліць, ✂; зак.

  1. Даць у асабістае карыстанне, выдзеліць як долю.

    • Н. зямлёю.
  2. Даць некалькім, многім як гасцінец.

    • Н. дзяцей цукеркамі.
    • Н. (перан.) здольнасцямі.
    • Н. уладай (перан.).

|| незак. надзяляць, ✂.

|| наз. надзел, ✂.

надкаленны, ✂.

Які знаходзіцца вышэй калена.

  • Надкаленная косць.

надкалоць, ✂; зак.

  1. Раскалоць не поўнасцю.

    • Н. талерку.
  2. Расшчапіць крыху зверху.

    • Н. палена.

|| незак. надколваць, ✂.

надкласавы, ✂ (кніжн.).

Які стаіць вышэй класавых інтарэсаў, класавых груповак.

надкосніца, ✂, ж.

Злучальная тканка, якая пакрывае косці ў пазваночных жывёл і чалавека.

  • Запаленне надкосніцы.

|| прым. надкоснічны, ✂.

надкрылы, ✂.

Цвёрдыя пярэднія крылы жукоў і перапончатакрылых насякомых.

надкус, ✂, м.

Надкушанае месца.

  • Н. на яблыку.

надкусіць, ✂; зак.

Пракусіць крыху або адкусіць частку чаго-н.

  • Н. яблык.

|| незак. надкусваць, ✂.

|| наз. надкусванне, ✂.

надламацца, ✂; зак.

  1. Атрымаць трэшчыну, не пераламіцца зусім.

    • Сук надламаўся.
  2. перан. Страціць фізічныя або душэўныя сілы; аслабець.

    • Здароўе надламалася.
  3. перан. Стаць іншым, змяніцца.

    • У іх узаемаадносінах нешта надламалася.

|| незак. надломвацца, ✂.

надламаць, ✂; зак.

  1. Зрабіць трэшчыну, не зламаўшы зусім.

    • Н. сук дрэва.
  2. перан. Аслабіць, падарваць.

    • Н. здароўе.

|| незак. надломліваць, ✂ і надломваць, ✂.

|| наз. надломліванне, ✂ і надломванне, ✂.