Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

нагор’е, ✂, н.

Узвышаная мясцовасць, якая спалучае пласкагор’і, горныя хрыбты і даліны.

нагорны, ✂.

  1. Горны, які знаходзіцца ў гарах.

    • Н. ручай.
  2. Гарысты, высокі.

    • Н. бераг ракі.

наготкі, ✂, ж.

Аднагадовая садовая расліна з аранжава-жоўтымі кветкамі.

|| прым. наготкавы, ✂.

награбіць, ✂; зак.

Прысвоіць грабяжом многа чаго-н.

награвальнік, ✂, м.

Прыбор, апарат, прызначаны для награвання чаго-н.

  • Электрычны н.

награвальны, ✂.

Які прызначаны, служыць для награвання.

  • Н. прыбор.

награшыць, ✂; зак. (разм.).

Нарабіць грахоў, грэшных учынкаў.

  • Нямала людзі награшылі.

нагрувашчанне, ✂, н.

Бязладная куча, груда; вялікая колькасць чаго-н.

  • Н. старой мэблі.
  • Н. цытат.

нагрувашчваць, ✂; незак.

Тое, што і грувасціць.

|| наз. нагрувашчванне, ✂.

нагруднік, ✂, м.

  1. Невялікі фартух або частка фартуха, якая закрывае грудзі пры ядзе.

    • Дзіцячы н.
  2. Частка конскай збруі, якую надзяваюць на грудзі каня.

  3. Частка сярэдневяковых даспехаў у выглядзе шчытка або панцыра, які засцерагаў грудзі.

    • Рыцарскі н.
    • Засцерагальны н.