Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

аніко́лі, прысл. (разм.).

Зусім ніколі, век.

  • Такой вайны на зямлі а. не будзе.

аніко́лькі, прысл. (разм.).

Тое, што і ніколькі.

анілі́н, ✂, м.

Арганічнае злучэнне — алеістая вадкасць, якая выкарыстоўваецца пры вырабе лякарстваў, фарбавальнікаў, выбуховых рэчываў і інш.

|| прым. анілінавы, ✂.

  • Анілінавыя фарбы.

анімалі́ст, ✂, м.

Мастак, жывапісец або скульптар, які паказвае ў сваіх творах жывёл.

|| ж. анімалістка, ✂.

анімі́зм, ✂, м.

Сістэма ўяўленняў пра існаванне ў чалавека, жывёлы, расліны, прадметаў духа, душы; адухаўленне сіл і з’яў прыроды.

|| прым. анімістычны, ✂.

ані́с, ✂, м.

  1. Аднагадовая травяністая эфіраалейная расліна сямейства парасонавых з насеннем, якое мае рэзкі саладкаваты пах.

  2. Гатунак яблыкаў.

|| прым. анісавы, ✂.

  • Анісавыя кроплі.
  • А. алей.

ані́саўка, ✂, ж.

  1. Тое, што і аніс (у 2 знач.).

  2. Гарэлка, настоеная на анісе (у 1 знач.).

аніхто́, ✂ займ. (разм.).

Зусім ніхто.

  • Праўды а. не абвергне.

анічо́га, прысл. (разм.).

Зусім нічога.

  • Перапалоханы а. не мог сказаць.

анічу́ць, прысл. (разм.).

Зусім не.

  • А. не баліць.