Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

алыча́, ✂, ж.

Паўднёвае пладовае дрэва, блізкае да слівы, а таксама плод гэтага дрэва.

|| прым. алычовы, ✂.

альбатро́с, ✂, м.

Вялікая марская птушка атрада буравеснікаў з доўгай дзюбай і вузкімі крыламі.

альбіно́с, ✂, м.

Жывая істота, валасяное (пер’евае, поўсцевае) покрыва якой пазбаўлена пігментаў.

|| ж. альбіноска, ✂.

|| прым. альбіносавы, ✂.

альбо́, злуч. уступальны. (разм.).

Тое, што і або.

альбо́м, ✂, м.

  1. Сшытак з тоўстай паперы ў пераплёце для малюнкаў, фатаграфій, якіх-н. калекцый і пад.

    • Сямейны а.
    • А. для марак.
  2. Кніжнае выданне з рэпрадукцыямі карцін, малюнкаў, фатаграфій і пад.

    • А. з краявідамі Полаччыны.
    • Архітэктурны а.

|| прым. альбомны, ✂.

альва́с, ✂, м. (разм.).

Тое, што і альяс.

|| прым. альвасавы, ✂.

алько́ў, ✂, м.

Ніша ў сцяне для ложка.

|| прым. алькоўны, ✂.

  • Алькоўная фіранка.

альмана́х, ✂, м.

Неперыядычны зборнік з мастацка-літаратурнымі, гістарычнымі ці публіцыстычнымі творамі розных аўтараў-сучаснікаў.

|| прым. альманашны, ✂.

а́льма-ма́тэр, нескл., ж. (кніжн.).

Універсітэт, інстытут, у якім вучыўся.

альпі́йскі, ✂.

  1. прым. да Альпы.

  2. Высакагорны.

    • Альпійская расліннасць.