Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

намагільны, ✂.

Які знаходзіцца на магіле.

  • Н. помнік.

намагніціць, ✂; зак.

Надаць якому-н. целу якасці магніта.

  • Н. сталёвы стрыжань.

|| незак. намагнічваць, ✂.

намаз, ✂, м.

У мусульман: штодзённая пяціразовая (у вызначаны час) малітва, якая суправаджаецца мыццём рук і рытуальнымі рухамі.

  • Вячэрні н.

намазоліць, ✂; зак.

Нацерці да мазалёў.

  • Н. рукі.

|| незак. намазольваць, ✂.

намалаціцца, ✂; зак. (разм.).

Напрацавацца, малоцячы.

  • За раніцу намалаціўся ўдосталь.

намалаціць, ✂; зак.

  1. Нарыхтаваць малацьбой.

    • Н. тону гароху.
  2. перан. Пабіць, разбіць нейкую колькасць чаго-н. (разм.).

    • Колькі талерак намалацілі!
  3. перан. Хутка нагаварыць чаго-н. (разм.).

|| незак. намалочваць, ✂.

|| наз. намалот, ✂.

намалоць​1, ✂; зак.

Размалоць нейкую колькасць чаго-н.

  • Н. мукі.

намалоць​2, ✂; зак. (разм.).

Нагаварыць многа лішняга, пустога.

  • Н. лухты.

намарынаваць, ✂; зак.

Марынуючы, прыгатаваць нейкую колькасць чаго-н.

  • Н. грыбоў.

|| незак. намарыноўваць, ✂.

наматацца, ✂; зак.

  1. Навіцца, накруціцца.

    • Ніткі наматаліся на шпульку.
  2. Стаміцца ад беганіны, турбот (разм.).

    • Наматаўся за дзень.