Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

налічнік, ✂, м.

Накладная ліштва на дзвярным або аконным праёме.

  • Без налічнікаў вокны сляпыя.

налічыць, ✂; зак.

  1. Лічачы, устанавіць колькасць каго-, чаго-н.

    • Н. дзесяць памылак.
  2. Лічачы, дабавіць.

    • Н. працэнты на уклад.
  3. Вызначыць дадатковую аплату за пратэрміноўку плацяжу.

    • Н. 20 тысяч пені.
  4. Залічыць на чый-н. рахунак які-н. від аплаты.

    • Н.заработную плату.

|| незак. налічаць, ✂ і налічваць, ✂.

|| наз. налічэнне, ✂.

налобнік, ✂, м.

  1. Рамень у конскай вуздэчцы, які праходзіць упоперак ілба.

  2. Павязка, якая завязваецца на галаву для падтрымкі валасоў у час работы.

налобны, ✂.

Які завязваецца на лоб.

  • Налобная павязка.

налузаць, ✂; зак.

  1. Ачысціць ад шалупін нейкую колькасць чаго-н.

    • Н. арэхаў.
  2. Насмеціць шкарлупіннем.

|| незак. налузваць, ✂.

налупіць​1, ✂; зак.

  1. Надраць пэўную колькасць чаго-н.

    • Н. кары.
  2. Нарваць вялікую колькасць чаго-н. (разм.).

    • Н. морквы.

налупіць​2, ✂; зак. (разм.).

Набіць каго-н.; налупцаваць.

налупцаваць, ✂; зак. (разм.).

Набіць дзягай, плёткай, розгай; выхвастаць.

налушчыць, ✂; зак.

  1. Ачысціць ад шалупін, якой-н. абалонкі нейкую колькасць чаго-н.

    • Н. гароху.
  2. Насмеціць шалушэннем лушчэннем.

    • Н. на падлогу.

|| незак. налушчваць, ✂.

налыгаць, ✂; незак.

  1. Злучыць, звязаць пры дапамозе вяроўкі, рэменя і пад.

    • Н. валоў.
  2. што і чаго. Тое, што і нанізаць (разм.).

    • Н. маністу тытуню.
  3. Налавіць (пры дапамозе пятлі).

    • Н. арканам дзікіх коней.

|| незак. налыгваць, ✂.