Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

набудаваць, ✂; зак.

Пабудаваць у вялікай колькасці.

  • Н. спартыўных пляцовак.

|| незак. набудоўваць, ✂.

набурчацца, ✂; зак. (разм.).

Уволю пабурчаць.

набурчаць, ✂; зак. (разм.).

Пабурчаць, насварыцца на каго-н.

набухаць, ✂; зак. (разм.).

Наліць больш, чым трэба, звыш меры.

  • Н. вады ў цэбар.

набухлы, ✂.

  1. Які стаў гатовым да таго, каб распусціцца, прарасці.

    • Набухлыя пупышкі.
    • Набухлае насенне.
  2. Які павялічыўся ў аб’ёме ад вільгаці.

    • Набухлыя дзверы.
  3. Які павялічыўся ад прыліву крыві, малака.

    • Набухлыя вены.

набухнуць, ✂; зак.

  1. Стаць гатовым, каб распусціцца, прарасці.

    • Пупышкі набухлі.
  2. Павялічыцца ў аб’ёме ад вільгаці, сырасці.

    • Рамы набухлі.
    • Боб набух.
  3. Павялічыцца ад прыліву крыві, малака.

    • Вымя набухла.

|| незак. набухаць, ✂.

|| наз. набуханне, ✂.

набуяніцца, ✂; зак. (разм.).

Уволю, многа пабуяніць.

набуяніць, ✂; зак. (разм.).

Буянячы, нарабіць чаго-н. дрэннага.

набытак, ✂, м.

  1. Маёмасць, уласнасць.

    • Калгасны н.
    • Н. гаспадара.
  2. Тое, што набыта, прыдбана; скарб.

    • Небагаты н.
  3. Тое, што набыта ў выніку вучобы, жыццёвай і працоўнай практыкі.

    • Мастацкія набыткі.

набытчык, ✂, м.

Асоба, якая набывае, купляе што-н.