Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

багаты́р, ✂, м.

  1. Той, хто мае многа грошай, валодае вялікай маёмасцю.

  2. Былінны герой, казачны асілак, волат, воін.

  3. перан. Чалавек вялікай адвагі і сілы.

    • Беларускія багатыры.

|| прым. багатырскі, ✂.

багаце́ць, ✂; незак.

Станавіцца багатым;

  • Багацее наш край.

|| зак. разбагацець, ✂.

бага́цце, ✂, н.

  1. гл. багаты.

  2. Мноства матэрыяльных каштоўнасцей, грошай.

  3. Сукупнасць прыродных рэсурсаў.

    • Прыродныя багацці.
  4. Разнастайныя ўнутраныя якасці каго-н.

    • Духоўныя багацці людзей.

бага́ч, ✂, м.

Чалавек, які валодае вялікім багаццем; багацей.

|| ж. багачка, ✂ і багацейка, ✂.

|| м. багацей, ✂.

баге́ма, ✂, ж., зб.

Матэрыяльна незабяспечаныя прадстаўнікі інтэлігенцыі (мастакі, артысты, музыканты і пад.), а таксама іх бестурботны, легкадумны лад жыцця.

|| прым. багемны, ✂.

баге́т, ✂, м.

Разьбяная або пафарбаваная планка, з якой робяць рамы, карнізы.

  • Рамы з багету.

|| прым. багетавы, ✂ і багетны, ✂.

  • Багетавая рама.
  • Багетная вытворчасць.

багі́ня, ✂, ж.

  1. У антычнай міфалогіі і некаторых усходніх рэлігіях: бажаство жаночага полу.

    • Багіня Ісіда.
  2. перан. Пра жанчыну незвычайнай прыгажосці і грацыі.

    • Не жанчына, а б.

ба́гна, ✂, ж.

  1. Топкае балота, дрыгва.

    • Праваліцца ў багну.
  2. перан. Усё, што засмоктвае і цягне чалавека да адсталасці і коснасці.

    • Б. мяшчанства.

|| прым. багнавы, ✂.

багні́сты, ✂.

Балоцісты, вязкі.

  • Багністае месца.

|| наз. багністасць, ✂.

багу́н, ✂, м.

Вечназялёны балотны зараснік з рэзкім дурманным пахам.

  • Цвіце б.

|| прым. багуновы, ✂.

  • Б. пах.