Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

амшэ́ць, ✂; зак.

Тое, што і абымшэць.

амыле́нне, ✂, н. (спец.).

Раскладанне арганічных злучэнняў вадой або шчолачамі.

  • А. тлушчаў.

амяла́, ✂, ж.

Шматгадовая вечназялёная расліна з белымі ягадамі, якая паразітуе на іншых дрэвах.

амялу́шка, ✂, ж.

Невялікая лясная чубатая птушка з атрада вераб’іных.

|| прым. амялушкавы, ✂.

амярцве́лы, ✂.

Які страціў адчувальнасць, безжыццёвы.

  • Амярцвелая тканка.

|| наз. амярцвеласць, ✂.

амярцві́ць, ✂; зак.

  1. Зрабіць неадчувальным, безжыццёвым.

    • А. тканку.
  2. перан. Выключыць з гаспадарчага абароту.

    • А. капітал.

|| незак. амярцвляць, ✂.

|| наз. амярцвенне, ✂.

амяшча́ніцца, ✂; зак. (разм.).

Стаць мешчанінам па настрою, учынках.

|| незак. амяшчаньвацца, ✂.