Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

акі́нуць, ; зак.

Кінуць, пакінуць без увагі, догляду.

  • А. гаспадарку.

  • Акінуць вокам (вачыма, позіркам) каго-што (разм.) — агледзець.

  • Як вокам акінуць, не акінуць вокам (разм.) — пра мноства каго-, чаго-н., вялікую прастору і пад.

|| незак. акідаць, і акідваць, .

акісле́нне, , н. (спец.).

Хімічная рэакцыя злучэння якога-н. рэчыва з кіслародам.

|| прым. акісляльны, .

акіслі́цца, ; зак. (спец.).

Падвергнуцца акісленню.

|| незак. акісляцца, .

акіслі́ць, ; зак. (спец.).

Выклікаць акісленне.

|| незак. акісляць, .

|| прым. акісляльны, .

акісля́льнік, , м. (спец.).

Рэчыва, здольнае выклікаць акісленне.

акія́н, , м.

Усё воднае покрыва Зямлі або яго частка паміж мацерыкамі.

  • Паўночны Ледавіты а.
  • Паветраны а. (перан., пра атмасферу, паветраную прастору).

|| прым. акіянскі, і акіянічны, .

  • Акіянскі флот.
  • Акіянічнае рыбалоўства.

акіянагра́фія, , ж.

Раздзел акіяналогіі, які вывучае форму, памеры і глыбіню акіянаў і мораў, характар іх берагоў, будову дна і пад.

|| прым. акіянаграфічны, .

акіянало́гія, , ж.

Сукупнасць навук аб фізічных, хімічных, геалагічных і біялагічных працэсах у Сусветным акіяне.

|| прым. акіяналагічны, .

акіяна́рыум, і акіяна́рый, , м. (спец.).

Басейн з марской вадой ці спецыяльна адведзены прыбрэжны ўчастак мора для ўтрымлівання, развядзення, вывучэння і дэманстрацыі марскіх жывёл і рыб.

|| прым. акіянарыумны, .

акіяна́ўт, , м.

Даследчык акіянскіх глыбіняў.