Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

накуродыміць, ✂; зак.

Нарабіць, напусціць куродыму.

  • Галавешка накуродыміла.

накурыць, ✂; зак.

Курачы, напоўніць памяшканне табачным дымам.

|| незак. накурваць, ✂.

накурэць, ✂; зак.

Напусціць дыму; накуродымець.

  • Галавешкі накурэлі поўную хату дыму.

накусаць, ✂; зак.

  1. Пра насякомых: пакусаць, нарабіць укусаў у многіх месцах.

    • Камары накусалі рукі.
  2. чаго. Адкусваючы шчыпцамі, нарабіць кавалкаў (разм.).

    • Н. свінцу.

|| незак. накусваць, ✂.

накусіць, ✂; зак.

Пракусіць злёгку, зверху, не да канца.

  • Н. яблык.

|| незак. накусваць, ✂.

|| наз. накусванне, ✂.

накухарыць, ✂; зак. (разм.).

Наварыць чаго-н., прыгатаваць у нейкай колькасці для яды.

  • Чаго ты там накухарыла?

накцюрн, ✂, м.

Невялікі музычны пераважна фартэпіянны твор лірычнага характару.

|| прым. накцюрнавы, ✂.

накшталт, прыназ.

Спалучэнне з прыназоўнікам “накшталт” выражае параўнальныя адносіны: указвае на прадмет, з’яву, прымету, да якіх падобны якія-н. прадметы, з’явы.

  • Нешта н. дрэва.

наладзіцца, ✂; зак.

  1. Пайсці на лад; прыняць належны кірунак; устанавіцца.

    • Работа наладзілася.
    • Надвор’е наладзілася.
  2. Стаць прыгодным (для работы, карыстання і пад.).

    • Праз тыдзень справа наладзілася.
  3. Сабрацца, прыладзіцца рабіць што-н.

    • Н. слухаць радыё.

|| незак. наладжвацца, ✂.

наладзіць, ✂; зак.

  1. Адрамантаваць, направіць што-н. папсаванае, паламанае.

    • Н. трактар.
  2. Зрабіць, стварыць.

    • Н. друкарню.
  3. Арганізаваць што-н., ажыццявіць якое-н. мерапрыемства.

    • Н. сустрэчу з выпускнікамі.
  4. Прывесці ў парадак, уладкаваць.

    • Н. гаспадарку.

|| незак. наладжваць, ✂.

|| наз. наладка, ✂ і наладжванне, ✂.

|| прым. наладачны, ✂.