Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

накладка, ✂, ж.

  1. Дэталь, якая накладваецца на што-н. для ўмацавання.

    • Ствольная н.
  2. Памылка, пралік (разм.).

    • Атрымалася н.

накладная, ✂, ж. (афіц.).

Дакумент, па якім здаецца або прымаецца груз, перадаецца тавар.

  • Прыняць прадукты па накладной.

накладны, ✂.

Які накладваецца, прымацоўваецца зверху чаго-н.

  • Накладныя кішэні.
  • Лыжка накладнога серабра (пакрытая слоем серабра).
  • Накладныя вусы (штучныя).

○

  • Накладныя выдаткі — дадатковыя выдаткі на гаспадарча-арганізацыйныя патрэбы.

накласці, ✂; зак.

  1. што і чаго. Кладучы, напоўніць чым-н.

    • Н. воз дроў.
  2. што на каго. Падвергнуць (чаму-н., каго-н.).

    • Н. спагнанне.
  3. чаго. Развесці (пра агонь; разм.).

    • Н. хворасту на агонь.
  4. Пабіць каго-н. (разм.).

    • Яму так наклалі, што ледзь дыхае.

|| незак. накладаць, ✂ і накладваць, ✂.

наклеіць, ✂; зак.

  1. Прымацаваць што-н. пры дапамозе клею.

    • Н. афішу.
  2. чаго. Склейваючы, зрабіць нейкую колькасць чаго-н.

    • Н. канвертаў.

|| незак. наклейваць, ✂.

|| наз. наклейванне, ✂ і наклейка, ✂.

наклейка, ✂, ж.

  1. гл. наклеіць.

  2. Этыкетка, ярлык і пад., якія наклеены на што-н.

    • Н. на чамадане.

наклёпка, ✂, ж.

  1. гл. накляпаць.

  2. Тое, што накляпана на што-н.

    • Металічная н.

наклікаць, ✂; зак.

  1. каго (чаго). Наззываць, запрасіць у вялікай колькасці.

    • Н. гасцей.
  2. перан., што і чаго. Выклікаць якім-н. учынкам, словам і пад што-н. непрыемнае, непажаданае напрарочыць.

    • Н. бяду ў хату.

|| незак. наклікаць, ✂.

наклюнуты, ✂.

  1. Прабіты дзюбаю (пра шкарлупіну яек, з якіх вылупліваюцца птушаняты).

    • Наклюнутае яйцо.
  2. Які пачаў прарастаць, распускацца.

    • Наклюнутае зерне.

наклюнуцца, ✂; зак.

  1. Стаць прабітым дзюбай (пра шкарлупу шкарлупіну яек, з якіх вылупліваюцца птушаняты).

  2. Пра зерне, пупышкі: пачаць прарастаць, распускацца.

  3. перан. Выпадкова трапіцца, абазначыцца, намеціцца.

    • Наклюнулася добрая работа.

|| незак. наклёўвацца, ✂.