Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

накатацца, ✂; зак. (разм.).

Уволю пакатацца на чым-н.

  • Н. на матацыкле.

накатаць, ✂; зак.

  1. Нанесці на паверхню чаго-н. малюнак, узор і пад. пры дапамозе спецыяльных прыстасаванняў.

    • Н. узор.
    • Н. набор.
  2. Хутка або наспех напісаць (разм.).

    • Н. пісьмо.

|| незак. накатваць, ✂.

|| наз. накатванне, ✂.

|| наз. накат, ✂ і накатка, ✂.

накаўт, ✂, м.

Стан баксёра ў час бою, калі ён пасля моцнага ўдару на працягу 10 секунд не можа падняцца і працягваць бой.

  • Паслаць праціўніка ў н.

накаўтаваць, ✂; зак. і незак.

У боксе: прывесці (прыводзіць) праціўніка ў стан накаўта.

накаціцца, ✂; зак.

  1. Коцячыся, наткнуцца, ускаціцца на каго-, што-н.

    • Бочка накацілася на нагу.
  2. Коцячыся, набегчы, пакрыць сабою.

    • Хваля накацілася на бераг.
  3. перан. Нечакана ўзнікнуўшы, ахапіць.

    • Бяда раптоўна накацілася на вёску.

|| незак. накочвацца, ✂.

накаціць, ✂; зак.

  1. чаго. Прыкаціць нейкую колькасць чаго-н.

    • Н. бярвення.
  2. Ускаціць што-н. на якую-н. паверхню.

    • Н. бочкі на платформу.

|| незак. накочваць, ✂.

накачаць, ✂; зак.

  1. чаго. Качаючы, зрабіць, прыгатаваць нейкую колькасць.

    • Н. галушак.
  2. чаго. Выгладзіць пры дапамозе качалак у нейкай колькасці (пра бялізну і інш.).

  3. перан., каго. Занадта напаіць каго-н. (разм.).

    • Н. суседа.

|| незак. накачваць, ✂.

|| наз. накачванне, ✂.

наквасіць, ✂; зак.

Заквасіць пэўную колькасць чаго-н.

  • Н. бочку капусты.

|| незак. наквашваць, ✂.

накдаўн, ✂, м.

Стан баксёра ў час бою, калі ён, будучы збітым з ног, можа на працягу 10 секунд падняцца і працягваць бой.

накід, ✂, м.

  1. гл. накідаць.

  2. Першапачатковы план чаго-н.

    • Гэта толькі н. рамана.
  3. Папярэдні малюнак алоўкам, вугалём і пад.

    • Н. партрэта.