Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дацямна, прысл.

Да таго часу, калі сцямнее.

  • Дзеці гулялі д.

дача1, , ж.

  1. гл. даць.

  2. Порцыя корму на адзін прыём.

    • Д. аўса.
    • Сутачная д. сена.

дача2, , ж.

Дом у загараднай мясцовасці для летняга адпачынку.

  • Жыць на дачы.

|| памянш. дачка, .

|| прым. дачны, .

  • Дачная мясцовасць.

дача3, , ж. (спец.).

Участак зямлі пад лесам, лясная дзялянка.

  • Лясныя дачы.

дачакацца, ; зак.

  1. Праіснаваць, прабыць да з’яўлення чаканага.

    • Д. перамогі.
    • Д. поезда.
  2. чаго і без дапаўнення. Сваімі паводзінамі давесці сябе да чаго-н. непрыемнага.

    • 3 гэтымі махінацыямі ён дачакаецца непрыемнасцей.
    • Ты ў мяне дачакаешся! (пагроза).

дачарна, прысл.

Да чарнаты.

  • За лета загарэў д.

дачасны, .

Які адбыўся раней тэрміну.

  • Дачаснае выступленне.
  • Дачасна (прысл.) абарвалася жыццё.

|| наз. дачаснасць, .

дачаўладальнік, , м. (афіц.).

Уласнік, гаспадар дачы.

|| ж. дачаўладальніца, .

|| прым. дачаўладальніцкі, .

дачка, , ж.

  1. Асоба жаночага полу ў адносінах да сваіх бацькоў.

  2. чаго. Жанчына як носьбіт лепшых рыс свайго народа, грамадства, краіны (высок.).

    • Вера Харужая — слаўная д. беларускага народа.

|| памянш.-ласк. дачушка і дочухна.

|| прым. даччын, і даччыны, .

  • Даччына сукенка.

дачнік, , м.

Той, хто жыве, адпачывае летам на дачы .

  • Летам тут сем’ямі жывуць дачнікі.

|| ж. дачніца, .