Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

нармаваць, ✂; незак.

Тое, што і нарміраваць.

|| наз. нармаванне, ✂.

нармалізавацца, ✂; зак. і незак.

Прыйсці (прыходзіць) у норму, зрабіцца (рабіцца) нармальным.

  • Адносіны нармалізаваліся.

нармалізаваць, ✂; зак. і незак.

  1. Падпарадкаваць (падпарадкоўваць) норме.

    • Н. літаратурнае вымаўленне.
  2. Наблізіць (набліжаць) да нормы.

    • Н. міжнародныя адносіны.

|| наз. нармалізацыя, ✂.

нармальны, ✂.

  1. Які адпавядае нормам, звычайны. Нармальная тэмпература цела.

    • Нармальная вага.
  2. Псіхічна здаровы.

|| наз. нармальнасць, ✂.

нарманы, ✂, м.

Агульная назва плямён, якія насялялі Скандынавію ў сярэднія вякі.

|| прым. нарманскі, ✂.

нарматыў, ✂, м. (спец.).

Эканамічны або тэхнічны паказчык норм, у адпаведнасці з якімі выконваецца работа.

  • Нарматывы вытворчай працы.

|| прым. нарматыўны, ✂.

нарматыўны, ✂.

  1. гл. нарматыў.

  2. Які вызначае норму, стандарты, правілы.

    • Нарматыўная граматыка.

|| наз. нарматыўнасць, ✂.

нарміраваць, ✂; зак. і незак.

Увесці (уводзіць), устанавіць (устанаўліваць) нормы.

  • Н. заработную плату.

|| наз. нарміраванне, ✂ і нарміроўка, ✂.

|| прым. нарміровачны, ✂.

нарміроўшчык, ✂, м.

Спецыяліст па нарміроўцы чаго-н.

|| ж. нарміроўшчыца, ✂.

нарог, ✂, м.

Частка плуга, якая падразае пласт зямлі знізу і перадае яго на адвал.

|| прым. нарожны, ✂.