Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

напаўголасу, прысл.

Не на поўны голас.

  • Спяваць н.

напаўзабыты, .

Амаль забыты.

  • Н. вобраз.

напаўзці, ; зак.

  1. Паўзучы, наткнуцца на што-н., насунуцца.

    • Н. на камень.
    • Шапка напаўзла на вочы.
  2. Прыпаўзці, запаўзці куды-н. у вялікай колькасці.

    • Напаўзло мурашак у хату.
  3. Насунуцца, засланяючы сабой што-н.

    • Напаўзлі хмары з поўначы.

|| незак. напаўзаць, .

напаўкроўны, .

Які атрымліваецца ад скрыжавання чыстакроўнай пароды з простай; не чыстакроўны.

напаўкруглы, .

Які мае форму паўкруга.

  • Напаўкруглае акно.

напаўмёртвы, .

  1. Амаль мёртвы, блізкі да смерці.

    • На канапе ляжаў н. чалавек.
    • Напаўмёртвае дрэва.
  2. перан. Бязлюдны, пусты.

    • Напаўмёртвая пустыня.

напаўпусты, .

Не зусім напоўнены, напалову пусты.

  • Напаўпустая зала.

напаўразбураны, .

Разбураны часткова, які пачаў разбурацца.

  • Н. замак.

напаўсагнуты, .

Не зусім сагнуты, сагнуты напалавіну.

  • Н. цвік.

напаўсонны, .

  1. Які не зусім прачнуўся або не зусім заснуў.

    • Напаўсоннае дзіця.
  2. Амаль без сну.

    • Напаўсонная ноч.