Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

намоклы, .

Які намок, мокры; прамоклы.

  • Намоклая салома.
  • Н. світар.

намокнуць, ; зак.

Стаць мокрым, прамокнуць.

  • Н. пад дажджом.

|| незак. намакаць, .

намулка, , ж.

Нацёртае хамутом ці чым-н. іншым месца ў каня, вала і пад.

намучыцца, ; зак.

Нацярпецца мук, гора.

  • Н. ў дарозе.

намучыць, ; зак.

Многа, доўга памучыць каго-н.

  • Намучыў ён мяне сёння.

намуштраваць, ; зак.

  1. Навучыць каго-н. муштроўкай, вышкаліць.

  2. Прывучыць (сабаку) да палявання на звера, на птушак (спец.).

намыў, , м.

  1. гл. намыць.

  2. Грунт ля берага, намыты вадой.

|| прым. намыўны, .

намыць, ; зак.

  1. чаго. Вымыць нейкую колькасць.

    • Н. бялізны.
  2. Нанесці плынню, хвалямі.

    • Рака намыла водмель.
  3. чаго. Здабыць, прамываючы вадой.

    • Н. золата.
  4. што і чаго. Стварыць збудаванне з зямлі пры дапамозе землясоснай машыны.

    • Н. дамбу.

|| незак. намываць, .

|| наз. намыў, .

намякаць1, ; незак.

Размякаць ад вільгаці.

намякаць2, ; незак.

Рабіць намёкі, гаварыць намёкамі, не выказваць адкрыта сваёй думкі.

  • Н. на чые-н. старыя грахі.

|| зак. намякнуць, .