Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

наварыцца, ✂; зак.

Падоўжыцца шляхам наваркі, наварвання (пра металічныя рэчы).

  • Лямеш добра наварыўся.

наварыць, ✂; зак.

  1. чаго. Нагатаваць у патрэбнай колькасці.

    • Н. варэння.
  2. чаго. Наплавіць у нейкай колькасці.

    • Н. сталі.
  3. Апрацоўваючы металічны прадмет, прыварыць кавалак металу.

    • Н. нарог.

|| незак. наварваць, ✂.

|| наз. наварка, ✂ і наварванне, ✂.

|| прым. наварны, ✂.

наваселец, ✂, м.

Жыхар, які пасяліўся на новым месцы.

наваселле, ✂, н.

  1. Перасяленне, пасяленне на новае месца; уваходзіны.

    • Радасць наваселля.
  2. Свята з выпадку пасялення на новым месцы.

    • Справіць н.

|| прым. навасельны, ✂.

навасёл, ✂, м.

Новы пасяленец, жыхар.

  • Цалінныя навасёлы.

|| ж. навасёлка, ✂.

нават, часц.

  1. Ужыв. для ўзмацнення сэнсавай выразнасці таго слова, да якога адносіцца.

    • Прыйшлі на вяселле н. з далёкіх вёсак.
  2. у знач. злуч. уступальны. Далучае члены сказа і сказы са значэннем удакладнення, дабаўлення.

    • Стаяла спякота, н. лужыны высахлі.

наватар, ✂, м.

Той, хто ўносіць і ажыццяўляе новыя, прагрэсіўныя ідэі, прыёмы ў якой-н. галіне дзейнасці.

  • Наватары вытворчасці.

|| ж. наватарка, ✂.

|| прым. наватарскі, ✂.

наватарства, ✂, н.

  1. Дзейнасць наватараў.

    • Н. ў тэхніцы.
  2. Усё новае, прагрэсіўнае, што ўводзіцца ў якой-н. галіне.

    • Н. Маякоўскага ў паэзіі.

|| прым. наватарскі, ✂.

навацыя, ✂, ж.

  1. Нешта новае, новаўвядзенне.

  2. У юрыспрудэнцыі — спыненне ранейшага абавязацельства па дамоўленасці бакоў і замена яго новым абавязацельствам.

наваявацца, ✂; зак. (разм.).

  1. Многа, доўга паваяваць.

    • Хопіць мне, наваяваўся за пяць гадоў.
  2. Пазбавіцца сілы, моцы на вайне.