Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

давучыцца, ✂; зак.

  1. Завяршыць сваю адукацыю, закончыць навучанне чаму-н.

    • Вайна не дазволіла д.
  2. да чаго. Правучыцца да якога-н. тэрміну.

    • Д. да восьмага класа.
  3. да чаго. Працяглай вучобай давесці сябе да якіх-н. непрыемных вынікаў (разм.).

    • Давучыцца да прытуплення зроку.

|| незак. давучвацца, ✂.

давучыць, ✂; зак.

  1. Давесці навучанне каго-н. да канца.

    • Д. сына.
    • Д. урок.
  2. Вывучыць што-н. поўнасцю або да якой-н. мяжы.

    • Д. табліцу множання.
    • Д. паэму да другога раздзела.

|| незак. давучваць, ✂.

давыбары, ✂.

Дадатковыя выбары на вызваленыя, вакантныя месцы.

  • Д. дэпутатаў у Вярхоўны Савет.

давыбраць, ✂; зак.

Дадаткова выбраць каго-н. куды-н.

  • Д. дэпутата.

|| незак. давыбіраць, ✂.

давязаць, ✂; зак.

Закончыць вязанне чаго-н.

  • Д. шкарпэткі.
  • Д. снапы.

|| незак. давязваць, ✂.

давяраць, ✂; незак.

  1. гл. даверыць.

  2. Выказваць пачуццё даверу.

    • Ён мне давярае ва ўсім.

давяршыць, ✂; зак.

Давесці да канца, скончыць.

  • Д. пачатую справу.

|| незак. давяршаць, ✂.

|| наз. давяршэнне, ✂.