Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

англіцы́зм, ✂, м.

Слова ці моўны выраз, запазычаны з англійскай мовы.

англіча́не, ✂, м.

Народ, які з’яўляецца асноўным насельніцтвам Вялікабрытаніі.

|| ж. англічанка, ✂.

|| прым. англійскі, ✂.

анда́нтэ (спец.)

  1. прысл. Павольна, плаўна (пра тэмп выканання музычнага твора).

  2. наз., нескл., н. Музычны твор або частка яго ў такім тэмпе.

андара́к, ✂, м.

Саматканая паласатая або ў клетку спадніца.

  • Святочны а.

|| прым. андарачны, ✂.

анда́тра, ✂, ж.

Грызун з каштоўным футрам, а таксама яго футра.

  • Шапка з андатры.

|| прым. андатравы, ✂.

анекдаты́чны, ✂.

  1. гл. анекдот.

  2. Падобны на анекдот, малапраўдзівы.

    • А. выпадак.

|| наз. анекдатычнасць, ✂.

анекдо́т, ✂, м.

  1. Кароткі забаўны, смешны расказ з нечаканай развязкай.

    • Пра яго хадзілі анекдоты.
  2. перан. Смешнае здарэнне (разм.).

    • Са мною здарыўся а.

|| прым. анекдатычны, ✂.

анексі́раваць, ✂; зак. і незак.

Зрабіць (рабіць) анексію чаго-н.

ане́ксія, ✂, ж. (кніжн.).

Насільнае далучэнне якой-н. краіны або яе часткі да іншай краіны.

|| прым. анексійны, ✂.

анемі́чны, ✂.

  1. гл. анемія.

  2. Малакроўны, вялы, бледны.

    • А. выгляд.

|| наз. анемічнасць, ✂.