Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

амуле́т, ✂, м.

Невялікі прадмет, які носяць забабонныя людзі на целе як магічны сродак, нібыта здольны засцерагчы ад бяды, хваробы і пад. і талісман.

|| прым. амулетны, ✂.

амуні́цыя, ✂, ж. (уст.).

Паходны рыштунак байца (акрамя зброі і адзення).

  • Пры поўнай амуніцыі (з усім тым, што ваеннаслужачы павінен мець у паходзе).

|| прым. амунічны, ✂.

аму́рны, ✂ (уст. і жарт.).

Любоўны (ад імя Амура, бога кахання ў антычнай міфалогіі).

  • Амурныя справы.

амфі́бія, ✂, ж.

  1. Пазваночная жывёліна, якая дыхае ў раннім узросце жабрамі, а ў дарослым стане лёгкімі.

  2. Земнаводная расліна.

  3. Самалёт для ўзлёту і пасадкі на вадзе і на сушы, а таксама танк, аўтамабіль для руху па сушы і па вадзе.

|| прым. амфібійны, ✂.

амфібра́хій, ✂, м.

Трохскладовая вершавая стапа з націскам на другім складзе.

|| прым. амфібрахічны, ✂.

амфітэа́тр, ✂, м.

  1. У старажытных грэкаў і рымлян: збудаванне для масавых відовішчаў, у якім месцы для гледачоў узвышаліся паўкругам.

  2. У сучасным тэатры: рады крэслаў, размешчаныя ў зале за партэрам, а таксама частка залы, дзе яны размешчаны.

амша́лы, ✂.

Які аброс мохам.

  • Амшалыя хаты.

амша́ра, ✂ і амша́рына, ✂, ж.

Тое, што і імшара.

амшы́ць, ✂; зак.

Тое, што і абымшыць.

амшэ́лы, ✂.

Тое, што і абымшэлы.

  • Амшэлая старая хата.