Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

аліга́тар, , м.

Амерыканскі і ўсходнеазіяцкі кракадзіл.

алізары́н, , м.

Фарбавальнае рэчыва, ужыв. для фарбавання тканін, вырабу мастацкай фарбы, у паліграфіі.

|| прым. алізарынавы, .

  • Алізарынавае чарніла.

алілу́йшчык, , м. (іран.).

Чалавек, які празмерна ўсхваляе каго-, што-н., наносячы гэтым шкоду справе.

алілу́я, выкл.

У царкоўным богаслужэнні: хвалебны малітоўны выгук.

аліме́нтшчык, , м. (разм.).

Той, хто плаціць аліменты.

аліме́нты, .

Матэрыяльныя сродкі (грошы), якія па закону ідуць на ўтрыманне непрацаздольных дзяцей або бацькоў ад асобы, што звязана з імі адносінамі роднасці і жыве асобна.

  • Плаціць а.

|| прым. аліментны, .

алі́мп, , м.

  1. (з вялікай літары). У старагрэчаскай міфалогіі: гара, дзе знаходзіліся багі; збор багоў.

  2. перан. Кола абраннікаў якога-н. аб’яднання, таварыства.

    • Літаратурны а.

|| прым. алімпійскі, .

алімпі́ец, , м.

  1. У старажытнагрэчаскай міфалогіі: бог, жыхар Алімпа.

  2. Спартсмен — удзельнік Алімпійскіх гульняў (разм.).

алімпі́йскі, .

  1. гл. алімп і алімпіяда.

  2. У выразах:

    1. алімпійскія гульні — усенародныя гульні ў старажытнай Грэцыі ў гонар бога Зеўса, якія наладжваліся адзін раз у 4 гады паблізу Алімпіі, а таксама сучасныя міжнародныя спаборніцтвы па ўсіх асноўных відах спорту;

    2. алімпійскі спакой — велічны, непарушны, поўны спакой.

алімпія́да, , ж.

  1. У старажытнай Грэцыі: прамежак у 4 гады паміж алімпійскімі гульнямі.

  2. Апімпійскія гульні.

    • Белая а. (зімовая).
  3. Спартыўныя, тэатральныя і пад. спаборніцтвы.

|| прым. алімпіядны, і алімпійскі, .

  • Алімпійскі медаль.
  • Алімпійскі агонь (факел, які запальваецца ад сонечных прамянёў у Алімпіі і дастаўляецца эстафетай на месца правядзення алімпійскіх гульняў; агонь, запалены ад гэтага факела і які гарыць у чашы на працягу правядзення гэтых гульняў).
  • Алімпійскі чэмпіён.