Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

акая́нны, .

  1. Жорсткі, бесчалавечны, непрыемны.

    • А. чалавек.
    • Акаянная душа.
  2. Ужыв. як лаянкавае, асуджальнае слова (разм.).

    • Адыдзіся ад мяне, акаянны!

аквала́нг, , м.

Устройства для дыхання чалавека пад вадою.

|| прым. аквалангавы, .

аквалангі́ст, , м.

Спартсмен, які плавае з аквалангам.

|| ж. аквалангістка, .

|| прым. аквалангісцкі, .

аквамары́н, , м.

Каштоўны камень зеленавата-блакітнага колеру.

|| прым. аквамарынавы, .

аквана́ўт, , м.

Даследчык мора, які робіць нагляданні пад вадой.

|| ж. акванаўтка, .

аква́рыум, , м.

  1. Штучны вадаём або шкляная пасудзіна з вадой для трымання рыб, водных жывёлін і раслін.

  2. перан. Памяшканне з празрыстымі сценамі (разм.).

|| прым. акварыумны, .

  • Акварыумнае рыбаводства.

акварэлі́ст, , м.

Мастак, які піша акварэллю.

|| ж. акварэлістка, .

акварэ́ль, , ж.

  1. Клеявыя фарбы, якія разбаўляюцца вадой.

    • Пісаць акварэллю.
  2. Карціны або малюнак, напісаныя такімі фарбамі.

    • Выстаўка акварэлей.

|| прым. акварэльны, .

  • А. жывапіс.
  • А. партрэт.

аквато́рыя, , ж. (спец.).

Паверхня вадаёма, водны ўчастак.

  • А. порта.

акведу́к, , м.

Маставое збудаванне з каналам або трубаправодам для падачы вады цераз роў, цясніну і пад.