Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

агіта́тар, , м.

Асоба, якая займаецца агітацыяй.

|| ж. агітатарка, .

|| прым. агітатарскі, .

агіта́цыя, , ж.

  1. гл. агітаваць.

  2. Вусная ці праз друк дзейнасць сярод шырокіх мас, якая мае сваёй мэтай палітычнае ўздзеянне на свядомасць і настрой мас, распаўсюджанне сярод іх пэўных ідэй.

    • Наглядная а.
    • Перадвыбарная а.

|| прым. агітацыйны, .

агітбрыга́да, , ж.

Агітацыйная брыгада, якая вядзе агітацыйна-масавую работу.

  • Перад механізатарамі выступіла агітбрыгада раённага дома культуры.

|| прым. агітбрыгадны, .

агі́тка, , ж. (разм.).

Твор літаратуры або жывапісу, які ставіць вузкаагітацыйныя мэты.

  • Палітычная а.

агітма́савы, .

Які мае дачыненне да агітацыйнай, грамадска-палітычнай работы сярод мас.

  • Агітмасавая работа.

агітпу́нкт, , м.

Агітацыйны пункт, мясцовая ўстанова для масава-палітычнай работы сярод насельніцтва.

  • А. пры выбарчым участку.

|| прым. агітпунктаўскі, .

аглабі́льна, і аглабі́на, , н.

Біла, якім мацуюць лёсткі ў калёсах.

агле́дзецца, ; зак.

  1. Паглядзець вакол сябе, па баках.

    • А. па баках.
  2. перан. Прывыкнуць да новых абставін, людзей; асвойтацца.

    • Не паспелі а., і зноў у дарогу.
  3. Хапіцца, пачаць шукаць.

    • Уцякай хутчэй, пакуль не агледзеліся.

агле́дзець, ; зак.

  1. Акінуць позіркам, разгледзець з усіх бакоў, азнаёміцца з кім-, чым-н.

    • А. новы дом.
  2. Абследаваць, вызначыць стан каго-, чаго-н. шляхам праверкі яго работы (чалавека, машыны).

    • А. хворага.
    • А. машыну.
  3. Прывесці ў парадак; падправіць, паднавіць.

    • А. хату на зіму.

|| незак. аглядваць, і аглядаць, .

|| наз. агляд, .

агле́дзіны, .

  1. Агляд каго-, чаго-н. з мэтай знаёмства.

    • А. новай школы.
    • А. мясцовасці.
  2. Бытавы абрад знаёмства жаніха і яго сваякоў з нявестай.

    • Назаўтра пасля агледзін былі змовіны.